Любiш Беларусь - займiся Гайда.
Нашая Гайда – добрая магчымасць зрабiцца сiльным, прыгожым, разумным i ўпэўненым у сябе для тых, хто адчувае патрэбу ў асабiстым развiццi i самаўдасканаленнi . Але Гайда – гэта яшчэ i форма сучаснай беларускай культуры, якая мае аб'яднаць людзей, якiя жывуць на беларускай зямлi. У сенняшнiм свеце кожная паспяховая краiна мае свае «баявое мастацтва». Ягоная роля, як правiла, значна больш важная, чым проста «фитнес» цi «фiзкультура». Гэта – перш за ўсе - культурны сродак кансалiдацыi нацыi i сiстэма выхавання кiруючай элiты. Мала, хто ведае, што вялiкая колькасць людзей, якiя эфектыўна кiруюць краiнамi i карпарацыямi, у свой час займалiся баявымi мастацтвамi, адзiнаборствамi. А. Меркель, Д.Грибаўскайте, Б.Гейтс, У.Пуцiн, i ш.i. вядомы як уладальнiкi чорных паясоў. Пра лiдэрау дзяржаў i бiзнесу азiятскага рэгiену – i казаць няма чаго, – баявымi мастацтвамi там займаюцца амаль ўсе да самой старасцi. I гэта не здзiўляльна. Заняткi баявым мастацтвам робяць людзей сiльнымi, больш смелымi, здольнымi хутка реагаваць на змены сiтуацыi i прымаць рашэння. Яны выпрацоўвываюць упэўненасць у сябе i здаровую энргiчнасць у дасягненнi выбраных мэтаў. Менавiта такiх людзей не хапае сярод кiраўнiкоў у наш час хуткiх пераменаў i вострай канкурэнцыi. Добра адчуваецца й тое, што iх не хапае i ў нашай краiне... А яшчэ не хапае тых, хто не цягне ў бок Усходу цi Захаду, а дбае пра Беларусь свабодную i незалежную, дзе людзям жывецца добра i шчаслiва.
Верым, што Гайда – добрая магчымасць звесцi разам тых, хто неабыякавы да гэтай зямлi i яе лесаў. Таму, калi любiш дзеруны больш за сушы, качку по пекiнскi, альбо тульскi пернiк – рухайся да нас. Знiжка за беларускамоўнасць – 15%.
Гайда - што гэта за трасца такая? ;)
Гайда – беларускае баявое мастацтва самаабароны. Ёй займаюцца мужчыны i жанчыны, хлопчыкi i дзяўчынкi. Гэтая сiстэма асабiстай падрыхтоўкi i самаразвiцця створана дзеля таго, каб дапамагаць сучаснаму чалавеку быць здаровым, сiльным, фiзiчна прывабным, жыць доўга i цiкава, адчуваючы сябе ўпэўнена да й годна.
Беларускае баявое мастацтва самаабароны (ББМС) дапамагае сваiм вучням у дасягненнi трох асноўных мэтаў:
1. ўмацаванне i назапашванне здароў’я, развццё сiлы i падтрыманне добрай фiзiчнай формы – фiзiчная падрыхтоўка.
2. Абарона сябе i сваякоў ад хулiганскага нападу – тэхнiчная падрыхтоўка.
3. Набыцце ўпэўненасцi ў сябе, выпрацоўка заснаванага на здаровым сэнсе, памяркоўнага стаўлення да жыцця – псiхалагiчная падрыхтоўка.
Беларускае Баявое Мастацтва Самаабароны – гiсторыя стварэння
Гайда – баявое умельства, радзiма якога – Рэспублiка Беларусь. Гэта наш, беларускi стыль, якi мае свае каштоўнасцi, фiласофiю, прыемы i методыкi выкладання.
У вытокаў стварэння Гайда стаяць два чалавекi – Андрэй Георгiевiч Шкiрыч i Тарас Юр’евiч Надольны. Вопыт Андрэя Шкiрыча ва ў занятках баявымi мастацтвамi налiчвае больш за 40 гадоў. У 2004 годзе ён адкрыў першую ў Рэспублiцы Беларусь Школу самаабароны на падставе створанага iм клюба Тора Дадзё. Асноўным напрамкам работы Школы зрабiлася падрыхтоўка дарослых i дзяцей да пратэкцыi ад хулiганскага нападу. Няўзабаве, адным з вучняў клюба стаў Тарас Надольны. Iшлi гады працы, трэнiровак, пераасэнсавання назапашанага вопыту i ведаў. Дастаткова хутка прыйшло разуменне таго, што традыцыйныя баявыя мастацтвы не заўжды i не ва ўсiм адпавядаюць запытам i патрэбам сучаснага чалавека. Стала вiдавочным, што спартыўны ўхiл часта бывае шкодны для здароў’я, што ён не дае патрэбнай эфектыўнасцi ва ў насамрэчным жыццi а нi для самапратэкцыi, а нi для гарманiчнага развiцця. Раскрылiся вочы на тое, што усходняя экзотыка – проста мода, за якой стаяць агрэсiўная рэкляма i пiяр, што тэхнiкi i методыкi, якiя былi распрацаваны пад чалавека вагой 60 кiлаграмаў, якi сядзiць на рысавай дыеце зусiм не заўседы добра пыдыходзяць для 90-кiлаграмовага мужчыны, якi намiнае шкварку з капустай. Паявiлася разуменне таго, што традыцыi i каштоўнасцi iншых народаў, iхнiя мараль i аўтарытэты, якiя яны прасоўвывыюць праз секцыi адзiнаборств i баявых мастацтваў – не тая падстава, якая можа i павiнна быць пакладзена ў падмурак асабiстага i нацыянальнага самасазнання. Нарадзiлася iдэя аб тым, што ў народа Беларусi мае быць сваё баявое мастацтва, свая сiстэма самаўдасканалення i самаразвiцця. Пачалася шматгадовая даследчая работа па адбору i новаму прачытанню прыемаў, па распрацоўке методык i падыходаў да выкладання, у вынiку якой нарадзiўся новы беларускi стыль.
Паступова Тарас Надольны, якi зрабiўся першым вучнем школы, якi дасягнуў узроуня чорнага паяса, усе больш переўтвараўся ў вачах Андрэя Шкiрыча з вучня i «падмайстравога» у майстра i блiзкага па духу аднадумца, шчыра падтрымлiваючага iдэю стварэння беларускага баявога мастацтва. У 2012 гаду брэнд “Гайда” быў афiцыйна зарэгiстраваны. Так быў пакладзены афiцыйны пачатак беларускага баявога мастацтва.
Як нас знайсцI?
Заняткi Беларускiм Баявым Мастацтвам у Менску праводзяцца па Праспекце Пераможцаў, 63, Браневым завулку, 15 i вул. Рафiева, 55. У нас займаюцца мужчыны i жанчыны, дарослыя i дзецi. Есць магчымасць займацца разам дарослым бацькам з дзецьмi. Кошт заняткаў у месяц складае 85 рублеў. Прадугжеджаны знiжкi для членаў одной сям'i i дзяцей з няпоўных сем'яў.
Кантактны тэлефон
Па ўсiм пытанням, якiя ўзнiкаюць, не хiстаючыся тэлефануйце па нумару +375 29 366-94-08