Гайда і думкі пра Беларусь

Автор: Шкирич А. Г. / 16.09.2016

Вядома, што сутыкаючыся з чымсці новым і незвыклым людзі задаюць шматлікія пытанні. Гэта цалкам справядліва і ў адносінах да нашай Гайда, - беларускага баявога мастацтва. Нехта цікавіцца тым, як правільна рабіць кідкі ці працаваць з шаблей, іншаму - хочацца “пагаварыць па душам” і знайсці адказы на хвалюючыя яго пытанні. Я зарыфмаваў некаторыя сваі думкі. Атрымаўся вось такі верш, каторы я прысвяціў сваему бацьке – чалавеку, які любіць Беларусь.

Андрэй Шкірыч

Георгію Шкірычу, маему бацьке, прысвячаецца

Думкі пра Беларусь

  1. Шукаючы край наш у першы раз,
  2. На мапе вы легка знойдзеце нас.
  3. Лявее Расіі, правее,чым Польша,
  4. Паслухайце далей – узнаеце большэ.
  1. Яшчэ не Эўропа, ўжо – не Расія,
  2. Лясы і азёры, поўныя сіні.
  3. Будуем станкі, ладзім мазы, камбайны,
  4. Народ працавіты, руплівы і дбайны.
  1. Выдатных багата ў нас праграмістаў,
  2. Галоўны наш горад прыгожы і чысты.
  3. Жывуць “партызаны” тут і “партызанкі”,
  4. Сусветна вядома гульня наша “Танкі”.
  1. Жанкі так прыгожы, што выскачаць вочы,
  2. Нібыта газелі па вуліцам крочаць.
  3. Сціплыя, добрыя, адукаваныя,
  4. Усе ёсть пры ніх, адным словам – панны!
  1. Пра нас нехта скажа – дык то ж бульбашы,
  2. Мы – людзі адкрытай і шчырай душы.
  3. Паесць любім бульбу з каўбаскай дамашняй,
  4. Пханая пальцам, яна есца смашна.
  1. Варым сыры мы, ядзім халаднік,
  2. З маленства да дранікаў кожны прывык.
  3. Ў зямлю нядарма мы закопвалі грошы,
  4. Хапае ў краіне ежы харошай.
  1. Парады не просім Масквы, ці Варшавы,
  2. Вядзем самастойна ўсе свае справы.
  3. Хай хтосьці гаворыць – без іх нам няможна,
  4. Той, хто так гаворыць – пясняр нам варожы.
  1. Не вельмі ўжо рвемся мы ў Эўразвяз,
  2. Не ўсе там, на жаль, прымальна для нас,
  3. Бо славяць яны аднаполыя шлюбы,
  4. Для нас жа бліжэй Галі, Надзі і Любы.
  1. Паверце, зусім мы не супраць людзей,
  2. Якія ў шлюбе не зробяць дзяцей.
  3. Мы проста за тое, каб у кожнае хаце,
  4. Мелі бы дзеці і тату і маці.
  1. Эўропа церпіць ня лепшы свой час,
  2. На часткі развальваецца Эўразвяз.
  3. Каб не сутыкнуцца з вялікай бядой,
  4. Трэба ўласнай нам жыць галавой.
  1. Трэба сваёй галавой разумець, што
  2. Нам не памогуць ні цмок, ні мядзведзь
  3. Бо цмокі, мядзведзі, львы і арлы
  4. Сліною зыходзяць ад нашай зямлі.
  1. Нам хтосьці гундосіць: вы ёсць частка Польшы,
  2. Вось так вось, спадарства, не меней, не большэ.
  3. Ён хворую мае, відаць, галаву,
  4. Ці курыць, вядома ж, не тую траву.
  1. Нам кажуць, што продкі жылі толькі марай, -
  2. Хутчэй апынуцца пад рускаю хмарай.
  3. Насамрэч, стагоддзямі марылі хлопцы,
  4. Каб сонца свабоды было ў аконцы.
  1. Не гнуліся продкі пад Захад, ці Ўсход,
  2. Калі было трэба – ўздымалісь ў паход,
  3. Каб шабляю вострай, з песняю звонкай
  4. Ворагаў гнаць ад роднай старонкі.
  1. Нічога не маем супраць Расіі...
  2. Яе па-сяброўскі мы ў хату пусцілі.
  3. Пара зразумець важны прынцып сяброўства:
  4. Сяброў паважаюць незалежна ад “роста”.
  1. Чуюць сяброў незалежна ад вагі,
  2. З павагай прымаюць гярбы іх і сцягі
  3. Шануюць і любяць за то сябрукоў,
  4. Што яны не насыпяць ў боты цвікоў.
  1. Каб добра з Расіяй нам сябраваць,
  2. Мусім адзін аднаго паважаць,
  3. Каб у роўным і чэсным братэрскім саюзе,
  4. Не марыў ніхто аб імпэрскім аншлюсе.
  1. Пяюць нам: не былі вы раней народам,
  2. Агульнаславянскага вы, хлопцы, роду.
  3. Мы ў байкі не верым, - заўжды тут мы жылі,
  4. Свой хлеб здабывалі, свой край баранілі.
  1. Нам кажуць: не маеце вы роднай мовы,
  2. Дарэмна псуеце вы рускія словы.
  3. Сам Пушкін сказаў калісьці, “ребята”,
  4. Што мова Міцкевіча вельмі багатая.
  1. Таму, калі час “прасвятліць” галаву,
  2. Мы чарку нальем за кароткае “Ў”,
  3. Бо гэтае “Ў” і крыж Ефрасін'і,
  4. Даюць нам патрэбныя думкі і сілы.
  1. Галоўны краіны наш кіраўнік,
  2. Усе вырашаць самастойна прывык;
  3. Ганяе чыноўнікаў, косіць траву,
  4. Дурыць не дае сябе галаву.
  1. Гуляецца Бацька ў лыжню і ў хакей,
  2. Так цешыць сябе і цешыць людзей.
  3. Працуе ён многа, кіруе старанна,
  4. Амерыцы бачыцца ўсе гэта странным...
  1. Дзівосна тым Штатам, чаму “партызаны”
  2. Не хочуць з пячэнькай скакаць па майданах.
  3. Адкажам ім проста: прыклад суседзяў
  4. Патрэбнасць майданаў зусім не пацвердзіў.
  1. Не думайце, толькі, што мы тут – “цярпілы”,
  2. Ў кожнае хаце знойдуцца вілы...
  3. Стаіць уздоўж дарог багата сталбоў,
  4. К сустрэчы з нягоднікам кожны гатоў.
  1. Таму, каб было начальнкам шчасце,
  2. Не трэба хлусіць народу і красці.
  3. Не трэба трымаць людзей за баранаў, -
  4. І будзе спакой вам, і будзе пашана.
  1. Ня трэба залазіць людзям у кішэні,
  2. Бязглуздых прымаць вагоны рашэнняў.
  3. Ад дурней у крэслах дурэе прырода,
  4. Народ – не для вас, вы – для народа!
  1. Разумнаму ж, чэснаму кіраўніку,
  2. Гатоў па-сяброўскі паціснуць руку,
  3. Бо ведаю: хлеба цяжэйшага нет,
  4. Чым лёгкі, здаецца б, дырэктарскі хлеб.
  1. Што ж тычыцца Бацькі – ім зроблена шмат,
  2. Даўно адпачыць ён, відаць быў бы рад.
  3. Няхай пазмагацца яшчэ трэба многа, но
  4. Думаць ужо час, каму даць дарогу.
  1. Радкі гэтай песні склалі мы на мове,
  2. З любоўю і з думкай аб матчыным слове.
  3. Калі ж дзесьці ў тэксце трасянка праскочыць,
  4. Гасподзь зразумее і строга не спросіць.
  1. Але, прыйшоў час мой спеў завяршаць.
  2. Хачу вам, сябры, ўсім пажадаць,
  3. Каб былі здаровы, каб добра жылося,
  4. Каб важнае ўсе ў жыцці адбылося!
  1. Хачу пажадаць, каб ў роднай краіне,
  2. Вы былі заўседы людзьмі дарагімі,
  3. Важнымі былі, былі б панамі,
  4. Як жыць вам заўжды вырашалі б вы самі!
  1. Каб мудрасць і пленная праца народа
  2. Усім нам і годнасць далі, і свабоду!

18.06.2016.

Данное произведение - объект авторского и смежных прав. Правообладателем является Шкирич Андрей Георгиевич. Использование настоящего материала без письменного разрешения правообладателя запрещено и будет преследоваться по закону.

Перепечатка текста и фотографий samooborona.by запрещена без разрешения автора.