Статьи

Тактика ножевого боя
Как девушке защитить себя от маньяка
Женская самооборона - сама себе телохранитель
Куда отдать ребенка: единоборства и рукопашный бой в Минске
Айкидо в Минске и Школа боевого искусства
Как научить ребенка постоять за себя? Школа боевого искусства в Минске
Кружки для детей в Минске, детские спортивные секции и школы
Детская школа боевого искусства в Минске
Боевое самбо и Школа боевого искусства в Минске
Бокс в Минске и самооборона
Каратэ в Минске и обучение самообороне
Рукопашный бой и единоборства в Минске
Самооборона для девушек и женщин в Минске
Самооборона в Минске - Школа самообороны
Тайский бокс в Минске и Школа самообороны
Как познакомиться с парнем (мужчиной) - советы школы самообороны
Как воспитать из сына настоящего мужчину
Железный кулак - набивка и укрепление рук в единоборствах
Боевые искусства и единоборства для девушек
Приемы защиты от ножа - секреты школы рукопашного боя
Как набрать мышечную массу
Принципы обучения в "Гайда"
Как девушке накачать высокие и круглые ягодицы (бразильскую попу)
Метание ножа - как научиться метать нож
Управление страхом - как перестать бояться
Остеохондроз, лечение и профилактика - советы Школы боевых искусств
Кунг фу панда: лишний вес и похудение в секции единоборств
Как похудеть в секции единоборств
Восточные единоборства и Гайда
Единоборства и история, которую нужно знать
Сколиоз позвоночника: причины, профилактика, лечение - советы школы единоборств
Оружие самообороны
Как быстро сесть на шпагат
ММА и эффективная самооборона
Единоборства, боевые искусства и самооборона в Минске - как нас найти
Единоборства в Малиновке
Единоборства в Малиновке
Соль для здоровья и самообороны
Ляска - белпруская зброя самаабароны

Як пазбегнуць старэчай прыдуркаватасц (дэменцыi)

Автор: Шкирич А. Г. / 06.10.2018

Дэменцыя – «страта розуму», «вар‘ятства», - набытая прыдуркаватасць, для якой характэрна устойлiвая страта здольнасцей да пазнавальнай дзейнасцi, раней набытых ведау i навыкау. Чалавек, раней быушы разумным, здольным, нават высока арганiзаваным, робiцца дурным, няупэуненым, нездольным арыентавацца у жыццi i абслуговаць сябе. Прынята лiчыць, што праявы гэтага захворвання пачынаюцца у людзей 60-70 гадовага узросту, але мае назiраннi даюць усе падставы гаварыць аб тым, што дэменцыя хутка маладзее, i яе рысы у той цi iншай ступенi можна назiраць i у 35-гадовых. На жаль, – гэта усеагульны трэнд – хваробы маладзеюць, што, на маю думку, – важкая падстава задумацца аб тым, цi правiльна мы жывем.

Што ж рабiць, каб пазбегнуць дэменцыi самiм i дапамагчы прэстарэлым бацькам справiцца з гэтай бядой?

1.

Пачаць працаваць над гэтай праблемай ужо у 30-35 гадоу, а то i раней. Менавiта да гатага узросту большасць офiсных супрацоунiкау ужо прыходзiць з астэахандрозам шэйнага аддзелу хрыбетнiку, якi абцяжарвае кровазварот галаунога мозгу. Мала крывi у мозгу – яму няма чым харчавацца, ен усыхае i чалавек паступова робiцца дурным.

2.

Штодзенна рабiць практыкаваннi для шыi. Сваiм дарослым вучням у Беларускiм Баявым Мастацтве Самаабароны мы раiм як мiнiмум, наступныя:

- по 20 разоу павольна пакруцiць галавой у правы, потым – левы бок;

- па 20 разой выканаць нахiлы галавы да правага-левага пляча;

- па 20 разоу павярнуць галаву у левы-правы бакi, стараючыся убачыць сцяну ззаду сябе;

- выканаць самамасаж шыi, гладзячы яе далонню правай руки ад лавага вуха праз патылiцу – да правага пляча i ад правага вуха праз патылiцу да левага пляча (10-20 разоу).

3.

Штодзенна выкарыстоуваць у ежу ад адной дэсертнай да дзвух сталовых лыжак iльнянога алею – ен часткова вяртае розум нават старым людзям, таму, што добра чысцiць сасуды галаунога мозгу ад халестэрыну, што добра для кравацека. Калi няма iльнанога, можна выкарыстоувываць гарчычны, аблепiхавы, рыжыкавы цi алiукавы алей.

4.

Выконваць пiтной рэжым – ужываць у сярэднiм не меньш за 30 грамау якаснай пiтной вады на кiлаграм вагi цела у дзень. Калi ужыванне вады недастатковае, - кроу робiцца больш глейкай, гэта пагоршвае крывацёк, а значыць, - i харчаванне галаунога мозгу.

5.

Пазбягаць дэпрэсii – вельмi часта яна, - звычайны спадарожнiк развiцця дэменцыi як у людзей старэйшага, так i маладзейшага узросту. Тое ж тычыцца i стрэсау – iх вялiкая колькасць у маладосцi, - добра вядомы фактар узнiкнення старэчай прыдуркаватасцi.

6.

Захоуваць зацiкауленнасць да жыцця. У гэтым пытаннi дапамагаюць добрыя зносiны з сябрамi i сваякамi, хобi, гурткi па iнтарэсах.

7. Абавязкова трэба загражуць галаву работай, звязанай з засваеннем новай iнфармацыi – чытаць кнiгi, вучыць вершы цi замежныя мовы, разгадваць крыжаванкi, ну, а калi дэменцыя ужо стукаецца у вашыя дзверы – пачынаць пiсаць артыкулы для сацсетак )).

8.

Штодзенна працаваць над развiццем i захаваннем мелкай маторыцы рук. Для гэтага добра падойдуць практыкаваннi з кiсцевымi эспандерамi, пракручванне у руцэ кiтайскiх шарыкау, вязанне на спiцах, разьба па дрэву, выкарыстанне палачак для ежы замест лыжкi i видэльца i г.д. Магчымасцей шмат, але трэба, каб яны зрабiлiся вашымi звычкамi, часткай вашага ладу жыцця.

Зразумела, што большасць з нас думае, што старэчая прыдуркаватасць – гэта не пра нас, з намi такое не адбудзецца. Дай Бог, каб так яно i было. Мае парады – для тых, хто спадзяваецца не толькi на Бога, але яшчэ i сам не спiць на лауцы у парку.

Перепечатка текста и фотографий samooborona.by запрещена без разрешения автора.